РЕШЕТО - независимый литературный портал
LanaGrig / Юмор

Прэзентацыя

445 просмотров

Прыкмета часу ў нашым краі - На пОказ выстаўляць тавар. Чаго мы толькі тут не маем! І ў кожнай рэчы - гаспадар... Матрасы, коўдры і падушкі З дзівоснай шэрсці нейкіх лам. Каструлі, скОварады, кружкі - Той пОсуд усе гатуе сам. А каб убачыць гэта дзіва, ЛаскАва запрашаюць у зал, Там не даюць гарэлку, піва, Не абяцаюць людзям бал... Збіраецца народ цікаўны, У асноўным - люд немалады, Хто адслужыў дзяржаве спраўна, Ей лепшыя аддаў гады. Спачатку шлюць вам запрашэнне І абяцаюць у ім сюрпрыз, Таму бясспрэчнае рашэнне: Бясплатна - ваш любы капрыз! І да мяне прыйшла паштоўка - Есць шанец атрымаць прэзент. А запрашаюць гэтак лоўка: На падарунак - увесь акцэнт. Каб не было сядзець вам сумна, Вы можаце ісці ўдваіх, Хтось запрашэнне склаў разумна: Талонаў у ім - аж на траіх! Суседку Галю запрашаю, Яна без межаў мае час, Яго таксама шмат я маю - У нас клапОцяцца пра нас. Народу ў зале - недзе плюнуць, І ў кожнага - свой інтарэс. На абяцанне - грэх не клюнуць, Ды й заварОжвае працэс: На сцэне - дэманстратар лоўкі, На выгляд хлопец малады, Без усялякай падрыхтоўкі Ен зацікавіў усе рады. Чаруе словамі ўсіх разам, Не дэманстратар - экстрасэнс. Ўсе пад гіпнозам ад паказу, Бо яго словы маюць сэнс. І я сама ўжо адчуваю: Без ламы сення не засну, Жаданне толькі адно маю - Шарсціць сямейную казну! А Галя ўскОчыла на сцэну, Каб лепей разглядзець тавар. Тут нехта запытаў пра цэны - Ўсе раптам памянялі твар: Матрасік, коўдра, дзве падушкі Каштуюць тысячу даляр, Залезлі вушкі на макушкі, Згубілі людзі мовы дар. Ў мяне ад гэтае навІны Адвісла чэлюсць да пупа, Каб спаць у ламе, я павінна Стаяць на паперці сама. Мой пыл тым часам ахалодзеў, Бо грошай тых ў казне няма. Няхай не лама - чорт у модзе... Прыйшла сюды, відаць,дармА. А Галю сума не бянтЭжыць, Бо на яе напаў кураж, Рэальнасці згубіла межы, Ей сума гэта - не міраж. А хлОпец спешна супакоіў: Тавар у рассрочку і ў крэдыт, І побач з залам, у пакоі, Вы свой здавОльце апетыт. Пакуль крэдыты афармлялі, У зале мУсілі чакаць, Сябе надзеяй забаўлялі: Сюрпрыз павінны атрымаць. Прэзенты вынеслі нарэшце - На локаць з ламы кажушок, Сябе той цАцкаю пацешце, Схавайце потым у мяшок. А Галя прынясла дахаты З цудоўнай ламы гарнітур, Ен цеплы і такі пухнАты - То не апошні гэткі тур! У ламе цепла - няма спрэчкі, Другога ў ей не адчуваць, Бо як балелі ножкі, плечкі, Так і ў шэрсці той баляць. Адно ей толькі цешыць дУшу: Ў далярах ноч усю ляжыць. А я завідаваць ей мушу: Мне б у мільенах тых пажыць... З мяшка налОкатнік дастану, Ў руках самОтна пакручу... Ен для мяне - як соль на рану, Ўздыхну ціхенька - і маўчу. Шчэ колькі прэзентацый будзе! То не патрЭбна сумаваць, Мой пыл няўдАча не астудзіць - Прэзентаў шмат будуць даваць...
20 October 2016

Немного об авторе:

Приветствую Вас на своей странице. Спасибо! Мне очень нравится писать, вернее, нравилось всегда, сколько себя помню. Неожиданно потянуло к стихосложению. Мне кажется, что слово в поэзии значит больше, чем в прозе.Стихи создаются не то чтобы легче, но быстрее. Сразу видишь результат. Рада любому отзыву, любому комментарию, любой рецензии. Все прин... Подробнее

 Комментарии

Комментариев нет