Люблю нябёсаў сіняе бязбрэжжа,
Люблю блакіт чароўных васількоў,
І золата пяску на ўзбярэжжы,
Духмяны водар кветкавых лугоў...
Люблю я ў небе клёкат жураўліны,
Кранаюць сэрца песні салаў'я,
І кваканне з суседняй балаціны
Прымаю ўсёй сваёй істотай я...
Мяне хвалююць сумныя напевы
І зорнае мігценне ў вышыні,
Чароўныя купальскай ночы спевы,
У вянках агеньчыкі, што па рацэ плылі...
Мяне так выбяць родныя мясціны,
Туман малочны раніцай ў лугах...
Люблю ўсе знаёмыя карціны,
Што бачу ў закаханых я вачах...
Комментарии