РЕШЕТО - независимый литературный портал
LanaGrig / Стихи

Кровное единение

363 просмотра

Купаюся ў срэбранай вадзе, Іду па росным аксамітным лузе, Сцяжынка ў ім за гарызонт вядзе, А можа, і на неба весці мусіць... А нада мной бяздоннасці блакіт І воблачкаў шаўковыя пялёсткі... І цягне вышыня, нібы магніт, Каб адарваць мяне ад роднай вёскі. Маленькая радзіма тут мая - Пашчасціла мне ў вёсцы нарадзіцца, Тут столькі чалавечага цяпла І шчодрасці жывая тут крыніца... Я дыхала тут водарам лясоў, Дурманіў пах бялюткае чаромхі, Хвалююць кветкі бэзу мяне зноў - Я помню водар той пяшчотна-тонкі... Жытнёвыя мне сняцца каласы, А сярод іх - рамонкі з васількамі... Няма на свеце лепшае красы, Калі спявалі кветкі разам з намі. Прыемней не бывае ў свеце сноў - Вяртаюся ў вясковае дзяцінства... І цягне мяне вёска зноў і зноў - З ёй адчуваю кроўнае адзінства.
14 June 2017

Немного об авторе:

Приветствую Вас на своей странице. Спасибо! Мне очень нравится писать, вернее, нравилось всегда, сколько себя помню. Неожиданно потянуло к стихосложению. Мне кажется, что слово в поэзии значит больше, чем в прозе.Стихи создаются не то чтобы легче, но быстрее. Сразу видишь результат. Рада любому отзыву, любому комментарию, любой рецензии. Все прин... Подробнее

Ещё произведения этого автора:

Вераснёўскі ранак
Календарь
Своя ниша

 Комментарии

Комментариев нет