РЕШЕТО - независимый литературный портал
LanaGrig / Стихи

У роднай хаце

120 просмотров

Наведаць давялося мне мясціны, Дзе ў першы раз убачыла я свет, І ўспаміны, быццам павуціна, - Бясплатны ў дзяцінства мой білет. За печчу бачу я сябе ў калысцы, Зноў чую пах аладак і бліноў, А на падлозе, у глінянай місцы, Наліта малако для двух катоў. Матуля завіхаецца ля печы, І гаспадарыць тата ў двары, І адгукаюцца пяшчотным нечым У сэрцы ўспаміны той пары. Тры фікусы ў кадачках драўляных, І шмат матуляй вышытых карцін, Падлога ноччу ў блакітных плямах, Што пасылае месяц-аладзін. А ў хаце гэтак цёпла і ўтульна Ад сонца і душэўнага святла, Яно было для нас усіх агульным, Ды і любоў была на ўсіх адна. Я ўспамінаю вас, мае сястрычкі, Хапала нам усім сваіх турбот, Для вас у сэрцы ёсць свае палічкі, Ніхто з нас цяжкіх не пазбег клапот. Калісь было ў хаце нашай шумна Ад смеху і дзіцячых галасоў, Цяпер жа пуста тут і гэтак сумна, Як ў полі без жытнёвых каласоў. Вярба схіліла галаву над дахам, Самотна пазіраюць вокны ў сад, І хата ўся, ахопленая жахам, Вярнуцца марыць, як і я, назад. Але няма туды для нас дарогі, У кожнага свой асабісты лёс... А колькі невыказнае трывогі - І плачу я , і не хаваю слёз...
20 April 2018

Немного об авторе:

Приветствую Вас на своей странице. Спасибо! Мне очень нравится писать, вернее, нравилось всегда, сколько себя помню. Неожиданно потянуло к стихосложению. Мне кажется, что слово в поэзии значит больше, чем в прозе.Стихи создаются не то чтобы легче, но быстрее. Сразу видишь результат. Рада любому отзыву, любому комментарию, любой рецензии. Все прин... Подробнее

Ещё произведения этого автора:

Мы в поезде одном...
Я знаю...
Не соглашайтесь с тем...

 Комментарии

Комментариев нет