РЕШЕТО - независимый литературный портал
LanaGrig / Стихи

Павярніцеся тварам...

43 просмотра

Павярніцеся хуценька тварам
Да паэтаў - жыцця песняроў,
Іх прыгожая, узнёслая мара
Рэчаіснасцю збудзецца зноў.

Справай сённяшняй вернецца мэта,
Бо сапраўдны паэт ёсць прарок,
Праўда ў словах ягоных апета -
Дабрадатны, каштоўны ўрок.

Павярніцеся тварам да вершаў,
Да напісаных сэрцам радкоў,
Хай прыходзіць паэзія першай,
Ды без пугі і без ланцугоў.

Зробім з вамі сумеснае свята,
Будзем вершы чытаць і спяваць,
Хай Паэтаў пакуль небагата,
Трэба кожнага з іх шанаваць.

У душы ўсе людзі - паэты,
Кожны з нас - музыкант і спявак,
Сваім сэрцам складаем куплеты,
Значыць, кожны - сапраўдны мастак...

Павярніцеся, людзі, да вершаў,
Павярніцеся сэрцам, душой,
Будзе наша паэзія першай,
Бо яе не бывае другой!

 

09 August 2023

Немного об авторе:

Приветствую Вас на своей странице. Спасибо! Мне очень нравится писать, вернее, нравилось всегда, сколько себя помню. Неожиданно потянуло к стихосложению. Мне кажется, что слово в поэзии значит больше, чем в прозе.Стихи создаются не то чтобы легче, но быстрее. Сразу видишь результат. Рада любому отзыву, любому комментарию, любой рецензии. Все прин... Подробнее

 Комментарии

Комментариев нет